нашы Паслугі
Бюро перакладаў LINGVA-BY спецыялізуецца на лінгвістычных паслугах, якія прадугледжваюць апрацоўку кантэнту:

Пераклад

Рэдагаванне

Карэктура

Субцітры

Агучванне

Лакалізацыя сайтаў

Лакалізацыя праграм
Аферта паслуг вуснага перакладу (у тым ліку тэлефоннага) пакуль распрацоўваецца.
Заснавальнікі LINGVA-BY рэалізавалі мноства перакладчыцкіх праектаў як пасля стварэння кампаніі ў 2006 годзе, так і на папярэднім этапе, дзейнічаючы ад імя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Кароткі спіс нашых кліентаў і перакладчыцкіх праектаў вы можаце ўбачыць на старонцы Пра нас.

Паслугі перакладу
Мы перакладаем тэкставы кантэнт у розных фарматах, уключаючы графічныя файлы і нерэдагуемыя PDF-файлы. Наша работа, калі не агаворана асобна, прадугледжвае поўны цыкл TEP (пераклад, рэдагаванне, карэктура), і за гэта мы запытваем адпаведную цану. Аднак даступны і эканамічны варыянт «толькі пераклад». Пераклад будзе выкананы кваліфікаваным перакладчыкам з нашага пула, але без дадатковай «падстрахоўкі» рэдактара і карэктара.
Нашы пастаўшчыкі лінгвістычных паслуг — прафесійныя перакладчыкі з ліку носьбітаў адпаведных моў. Што да нашага асноўнага кірунку – беларускай мовы – мы перакладаем з яе і на яе, абапіраючыся непасрэдна на родную моўную супольнасць, да якой належым.
Рэдагаванне і карэктура
Паслугі перакладу суправаджаюцца наступнымі прафесійнымі паслугамі:
• Рэдагаванне перакладу (праверка яго на адпаведнасць арыгіналу, выпраўленне памылак перакладу, тэрміналагічных, стылістычных, моўных і іншых памылак).
• Карэктура — праверка толькі тэксту на мэтавай мове для выпраўлення моўных памылак, такіх як памылкі друку, арфаграфіі, граматыкі, пунктуацыі, стылю і г. д.
• Культурная адаптацыя тэкстаў (лакалізацыя), па запыце.
Рэдактура і карэктура ўключаны ў якасці звычайных опцый ў цыкл TEP, але могуць выконвацца асобна для перакладаў, выкананых іншымі. Рэдагаванне і карэктура як асобныя паслугі аплачваюцца па гадзінах.


Лакалізацыя сайтаў і праграмнага забеспячэння
Агенцтва LINGVA-BY можа цалкам або часткова перакласці (лакалізаваць) ваш вэб-сайт, створаны на аснове розных тэхналогій і фарматаў.
Цана лакалізацыі вызначаецца на аснове падліку агульнай колькасці слоў і базавых тарыфаў на пераклад. Мы ўлічваем хуткасць перакладу, моўную пару, тэматыку тэксту, складанасць вёрсткі, патрабаванні да лакалізацыі графічных элементаў і г. д.
Мы таксама прапануем перакладчыцкую падтрымку вашага сайта, якая ўключае аператыўны пераклад навін, аглядаў СМІ, прэс-рэлізаў для размяшчэння ў адпаведнай моўнай версіі вашага сайта.
LINGVA-BY аказвае наступныя паслугі па лакалізацыі праграмнага забеспячэння:
• Пераклад файлаў даведкі.
• Пераклад меню.
• Пераклад элементаў інтэрфейсу.
• Пераклад суправаджальнай дакументацыі.
• Лінгвістычнае тэсціраванне.
Субцітры, агучванне, дубляж
Мы можам забяспечыць накладанне субцітраў, агучванне і дубляж вашых відэаматэрыялаў. Мы падтрымліваем у актуальным стане пул дыктараў, з якімі ваша відэа файна загучыць на мэтавай мове. А калі вам патрэбны толькі тэкст, мы можам зрабіць субцітры. Дашліце нам сваё відэа, а пра астатняе мы паклапоцімся.

Наша кваліфікацыя і досвед дазваляюць нам спалучаць высокую якасць і разумныя цэны
Каб запытаць расцэнкі на пераклад або даведацца больш пра нашы паслугі, звяжыцеся з намі

© 2026 LINGVA‑BY