Вітаем у LINGVA‑BY!

LINGVA-BY – пастаўшчык лінгвістычных паслуг у розных моўных парах са спецыялізацыяй на беларускай мове.
Мы дапамагаем міжнародным кліентам размаўляць з рынкамі розных краін на іх мовах.

Асноўныя мовы перакладу

Беларуская, руская, украінская і іншыя мовы рэгіёна (краіны СНД, былога СССР)

Асноўныя мовы арыгінала

Англійская, нямецкая, польская, французская, нідэрландская, італьянская, іспанская, партугальская, шведская

Высокая якасць працы

Нашы выканаўцы праходзяць строгую праверку, і эфектыўнасць іх працы пастаянна кантралюецца. Мы кіруемся Прынцыпамі якасці

Агенцтва перакладаў LINGVA-BY заснавана ў Беларусі, яго спецыялізацыя – пераклады на беларускую мову і іншыя мовы краін СНД і былога СССР.

Наша перавага ў галіне беларускай лакалізацыі грунтуецца на глыбокай інтэграванасці ў мясцовае асяроддзе і супольнасць носьбітаў мовы, а таксама на шчыльным узаемадзеянні з прыхільнікамі беларускай мовы і акадэмічнымі коламі. Агенцтва LINGVA-BY было заснавана ў рамках Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, яе першым кіраўніком быў намеснік старшыні ТБМ Сяргей Кручкоў. Наша агенцтва прадстаўлена індывідуальным прадпрымальнікам Віталём Станішэўскім у Беларусі і фірмай LINGVA-BY Sp. z o. o. у Польшчы.

Нашы паслугі

Пераклад

Рэдагаванне

Карэктура

Субцітры

Агучванне

Лакалізацыя сайтаў

Лакалізацыя праграм

Калі вас цікавяць іншыя лінгвістычныя паслугі і іншыя мовы, будзем радыя разглядзець ваш запыт

Як зрабіць заказ

Каб адправіць нам запыт або размясціць заказ, пішыце на наш адрас info@lingva-by.com, прывёўшы як мага больш звестак, напрыклад мовы арыгінала і перакладу, аб’ём, тэрмін выканання, далучыўшы рабочыя файлы, даведачныя матэрыялы, стылістычныя дапаможнікі і г. д.

Або скарыстайце нашу форму сувязі.

Спосабы і ўмовы аплаты

Мы прымаем банкаўскія пераводы, PayPal, Wise, плацежныя карты. Нашы звычайныя ўмовы аплаты – 30 дзён з даты выстаўлення рахунка-фактуры.

У нас дзейнічаюць мінімальныя сумы заказаў, мы можам не прымяняць іх у выпадку доўгатэрміновых праектаў

Наш досвед

Мы пачыналі з розных праектаў і кліентаў, але нашай асноўнай спецыялізацыяй былі пераклады B2B і лакалізацыя праграмнага забеспячэння. Мы працавалі над праектамі буйных ІТ-кампаній, у тым ліку лакалізавалі камп’ютарныя гульні. З пачатку нашай працы ў 2006 годзе мы паспелі папрацаваць з некалькімі сотнямі кліентаў.

Вы лінгвіст і хочаце супрацоўнічаць з намі?

Усю інфармацыю пра супрацоўніцтва вы можаце знайсці на старонцы Лінгвістам

  • info@lingva-by.com
  • +375 33 646 46 34
  • +375 33 646 46 34

© 2026 LINGVA‑BY