Пра нас

Акцэнт на беларускай мове

Якасная і аператыўная праца

Пацверджаны досвед у галіне


Агенцтва перакладаў з акцэнтам на беларускай мове і падтрымкай іншых моўных кірункаў
Кампанія LINGVA-BY была заснавана ў Мінску, сталіцы Беларусі. Мы аказваем прафесійныя паслугі па лакалізацыі, дзе нашым унікальным прыярытэтам і спецыялізацыяй з’яўляецца менавіта беларуская мова. Гэта і адлюстравана ў назве нашай кампаніі: LINGVA – пра мовы і лінгвістыку, а BY – нацыянальны код Беларусі (раней па-англійску: BYELORUSSIA). Мы дапамагаем міжнародным кліентам размаўляць з нашым рынкам на нацыянальнай мове.
Мы сягаем сваімі каранямі ў некамерцыйнае Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, сябры якога былі асновай агенцтва LINGVA-BY, заснаваўшы яго ў 2006 годзе. Мэты таварыства — папулярызацыя беларускай мовы і яе гарманізацыя ў лінгвістычным і нарматыўным аспектах. Місія LINGVA-BY — забяспечваць правільны пераклад на беларускую мову з замежных моў. Паколькі наша агенцтва спецыялізуецца на беларускай мове, наша база беларускіх перакладчыкаў будуецца з прафесіяналаў, якія з’яўляюцца носьбітамі беларускай мовы і актыўна выкарыстоўваюць яе ў паўсядзённым жыцці. Дзякуючы гэтаму мы можам забяспечваць прамыя і аператыўныя пераклады на беларускую мову.
Акрамя нашага акцэнту на беларускай мове мы таксама спецыялізуемся на ўкраінскай, рускай і іншых мовах краін Усходняй Еўропы, Балтыі і Цэнтральнай Азіі. Нашы асноўныя зыходныя мовы: англійская, нямецкая, польская, французская, нідэрландская, італьянская, іспанская, партугальская і шведская. Наша агенцтва прадстаўлена індывідуальным прадпрымальнікам Віталём Станішэўскім у Беларусі і фірмай LINGVA-BY Sp. z o. o. у Польшчы.

Удзел прадстаўніка LINGVA-BY у грамадскай ініцыятыве «Перакладатон» у родных сценах Таварыства беларускай мовы.
Нашы асноўныя паслугі

Пераклад

Рэдагаванне

Карэктура

Субцітры

Агучванне

Лакалізацыя сайтаў

Лакалізацыя праграм
Калі вас цікавяць іншыя лінгвістычныя паслугі і іншыя мовы, будзем радыя разглядзець ваш запыт

Прынцыпы якасці
Мы робім якасную працу ў час
Нашы выканаўцы праходзяць строгую праверку, і эфектыўнасць іх працы пастаянна кантралюецца. Мы забяспечваем дакладнасць фармуліровак і належнае выкарыстанне тэрміналогіі. У выпадку вялікіх тэкстаў мы аналізуем частотныя тэрміны і рыхтуем гласарый для забеспячэння аднастайнасці. Пасля таго, як пераклад выкананы перакладчыкам, іншы лінгвіст правярае яго на адпаведнасць арыгіналу, пасля чаго робіцца праверка арфаграфіі. Таксама праводзяцца аўтаматычныя праверкі якасці.
Азнаёмцеся з нашымі Прынцыпамі якасці
Наш досвед
Мы пачыналі з наступных кліентаў і праектаў. Aquasan Ltd — вытворца тавараў бытавой хіміі, Europe Foods GB Belarus, Прадстаўніцтва фірмы BOSCH AG у Рэспубліцы Беларусь, Беларуская чыгунка, Мінскі метрапалітэн, Амбасада Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Фабрыка кандытарскіх вырабаў «Слодыч», Дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь. Сярод нашых перакладаў: Праект новых беларускіх правіл дарожнага руху, пераклад сайта BELSYS GROUP (міжнародныя грузаперавозкі), беларускі пераклад паштовай службы “Тэлеграф-пошта”, лакалізацыя комплексу дыстанцыйнага навучання Moodle, Дзяржаўны стандарт СТБ «Тавары нехарчовыя. Агульная інфармацыя. Інфармацыя для спажыўца».
У апошнія гады мы ў асноўным працавалі над лакалізацыяй хадавых ІТ-прадуктаў з англійскай мовы на беларускую, такіх як аперацыйная сістэма Windows, інтэрфейсы тэлефонаў Samsung, Android, YouTube, Pixel і г. д. У супрацоўніцтве з камандай РэZэрвацыя пад маркай «Здабытак» мы працавалі над гульнёй World of Tanks.
Агулам мы працавалі прыблізна з некалькімі сотнямі кліентаў рознага маштабу.










Слова ўладальніка

Віталь Станішэўскі выступае са сваёй прэзентацыяй на II Беларускім форуме перакладчыкаў
Я прайшоў шлях ад штатнага перакладчыка і фрылансера да дырэктара агенцтва перакладаў. Я забяспечваю высокую якасць сам і патрабую таго ж ад сваіх субпадрадчыкаў, каб гарантаваць абяцаную высокую якасць. За час маёй прафесійнай дзейнасці сфарміраваўся комплексны рабочы працэс, які прадугледжвае залучэнне да працы кваліфікаваных спецыялістаў.
Я не пакідаю сваё перакладчыцкае рамяство і часта «закасваю рукавы», працуючы над перакладамі. Дадатковую інфармацыю пра мяне можна знайсці ў маім профілі перакладчыка. Там вы таксама можаце ўбачыць мае ўласныя пераклады і іншую інфармацыю, якая можа вас цікавіць.
Віталь Станішэўскі
Віталь Станішэўскі, нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску,
скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2000 годзе

© 2026 LINGVA‑BY